# title: Усеагульная Дэкларацыя Правоў Чалавека

Прымаючы пад увагу, што прызнанне годнасцi, якая ўласцiва ўсiм членам чалавечай сям'i, i роўных i неад'емных правоў iх з'яўляецца асновай свабоды, справядлiвасцi i ўсеагульнага мiру; i

прымаючы пад увагу, што грэбаванне i пагарда да правоў чалавека прывялi да варварскiх актаў, якiя абураюць сумленне чалавецтва, i што стварэнне такога свету, у якiм людзi будуць мець свабоду слова i перакананняў i будуць свабодныя ад страху i галечы, абвешчана як высокае iмкненне людзей; i

прымаючы пад увагу, што неабходна, каб правы чалавека ахоўвалiся ўладай закону з мэтай забеспячэння таго, каб чалавек не быў вымушаны ўжываць, у якасцi апошняга сродку, паўстання супроць тыранii i прыгнечання; i

прымаючы пад увагу, што неабходна садзейнiчаць развiццю дружалюбных адносiн памiж народамi; i

прымаючы пад увагу, што народы Аб'яднаных Нацый пацвердзiлi ў Статуце сваю веру ў асноўныя правы чалавека, у годнасць i каштоўнасць чалавечай асобы i ў раўнапраўе мужчын i жанчын i вырашылi садзейнiчаць сацыяльнаму прагрэсу i паляпшэнню ўмоў жыцця пры большай свабодзе; i

прымаючы пад увагу, што дзяржавы-члены абавязалiся садзейнiчаць, у супрацоўнiцтве з Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый, усеагульнай павазе i захаванню правоў чалавека i асноўных свабод; i

прымаючы пад увагу, што ўсеагульнае разуменне характару гэтых правоў i свабод мае велiзарнае значэнне для поўнага выканання гэтага абавязацельства: